Mercedes заціснула паміж таварным і пасажырскім цягнікамі (фота, відэа)
Здарэнне адбылося позна ўвечары 3 лістапада ў Аляхновічах у Маладзечанскім раёне.
Высветлілася, што Mercedes з расійскімі нумарамі сутыкнуўся на чыгуначным пераездзе з пасажырскім цягніком "Калінінград — Масква". У выніку, легкавік аказаўся заціснуты паміж цеплавозам гэтага цягніка і цеплавозам грузавога цягніка.
Як паведамляе прэс-служба МНС, пасажыры цягніка і машыністы не пацярпелі. У аўтамабілі загінулі трое беларусаў, у тым ліку і 23-гадовы кіроўца. Яшчэ адзін пасажыр (таксама мясцовы жыхар) атрымаў траўмы і шпіталізаваны.
Рух цягнікоў быў адноўлены праз 3,5 гадзіны. У выніку здарэння былі затрыманыя 6 грузавых і 9 пасажырскіх цягнікоў.
Фота — mchs.gov.by