Меркель і Аланд выказалі падтрымку плану Парашэнкі
Лідары Нямеччыны, Расіі, Украіны і Францыі ў сераду абмеркавалі па тэлефоне ўкраінскі крызіс і шляхі выхаду з яго.
Франсуа Аланд і Ангела Меркель, сярод іншага, заклікалі прэзідэнтаў Расіі і Украіны працаваць разам, у тым ліку і над механізмам па праверцы выканання спынення агню на ўсходзе Украіны пры падтрымцы АБСЕ. Таксама яны заклікалі да забеспячэння кантролю над украінска-расійскай мяжой, перадае interfax.by.
Лідэры Нямеччыны і Францыі прынялі да ведама першыя крокі расійскага боку, нацэленыя на дээскалацыю на ўсходзе Украіны. У прыватнасці, гаворка ідзе аб рашэнні Савета Федэрацыі адмяніць дазвол аб прымяненні сілы ва Украіне. Яны таксама заклікалі Расію вярнуць свабоду затрыманым ва ўсходняй Украіне людзям. Аланд і Меркель выказалі падтрымку ўкраінскаму прэзідэнту, каб ён як мага хутчэй ажыццявіў прапанаваны ім план мірнага ўрэгулявання.
Усе бакі адзначылі неабходнасць захаваць перамір'е і стварыць умовы для кантролю за рэжымам спынення агню.
Фота — kommersant.ru