Меркель: Пуцін націснуў на сепаратыстаў для спынення агню

Уладзімір Пуцін аказаў ціск на ўкраінскіх баевікоў, каб тыя спынілі агонь апоўначы 15 лютага. Пра гэта канцлер Германіі Ангела Меркель паведаміла ў сваёй заяве па выніках мінскай сустрэчы лідараў "нармандскай чацвёркі". Дакумент апублікаваны на сайце федэральнага ўрада Нямеччыны.

Па словах Меркель, якія перадае БелаПАН, вынікі мінскай сустрэчы даюць пэўныя надзеі, але ніякіх ілюзій на гэты конт у яе няма.

Канцлер Нямеччыны заявіла, што наперадзе яшчэ вельмі шмат працы, але ёсць рэальны шанец палепшыць сітуацыю ва Украіне: "Мы, як лідары нармандскага фармату, узялі на сябе абавязанні кантраляваць працэс выканання пагаднення і зрабіць усё, што ў нашых сілах, для яго прасоўвання".

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі