"Мерсэдэс" у мінскай Каменнай Горцы вылецеў на газон і ўрэзаўся ў трактар

"Мерсэдэс" у мінскай Каменнай Горцы вылецеў на газон і ўрэзаўся ў трактар

Пяцігадовы хлопчык пацярпеў у ДТЗ, якое адбылося ў мінскім мікрараёне Каменная Горка ўдзень 23 траўня, піша tut.by

Аўтааварыя здарылася каля 16.50 па вуліцы Каменнагорскай. 32-гадовы кіроўца "Мерсэдэса" не справіўся з кіраваннем: яго аўто праз паласу сустрэчнага руху выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў трактар, які касіў на газоне траву.

Пры ДТЗ пацярпеў пяцігадовы сын кіроўцы "Мерсэдэса", які знаходзіўся ў машыне з бацькам. Яго шпіталізавалі з ўдарамі.

Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўцы "Мерсэдэса" быў відавочна нецвярозы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі