Месі стаў восьмым у гісторыі футбалістам, які забіў 500 галоў за адзін клуб
Форвард “Барселоны” Ліянель Месі стаў восьмым у гісторыі футбалістам, які забіў 500 мячоў на адзін клуб. Юбілейным голам славуты спартсмен адзначыўся 23 красавіка ў матчы супраць “Рэала”, які скончыўся перамогай “Барселоны” — 3:2.
Раней 500 мячоў за адну каманду забівалі Пеле (“Сантас”, 643), Герд Мюлер (“Баварыя”, 566), Фернанду Пейратэу (“Спортынг”, 544), Ёзэф Біцан (“Славія”, 534), Джымі Макгроры (“Селтык”, 522), Джымі Джонс (“Гленаван”, 517), Уве Зеелер (“Гамбург”, 507), паведамляюць замежныя СМІ.