Месі выратаваў "Барселону" ад паражэння ў Польшчы (відэа)
Знакаміты іспанскі клуб правёў таварыскі матч у Гданьску з мясцовай "Лехіяй".
Гасцям даводзілася двойчы адыгрывацца. На 15-й хвіліне лік адкрыў выдатным ударам галавой Б'енюк, але на 26-й Серхі Раберта "расстраляў" пустую браму — 1:1. На 50-й Гжэлчак "абакраў" абаронцу "Барсы" і забіў прыгожы гол. Аднак "Барселона" здолела выратавацца ад паражэння — на 57-й хвіліне гол забіў Месі.
Адзначым, што на 79-й хвіліне на поле выйшаў навабранец "Барселоны" Неймар, аднак вызначыцца ён не паспеў.