"Металург" закінуў без адказу дзесяць шайбаў "Магілёву"

У двух з іх былі буйныя перамогі. Так, "Металург" з лікам 10:0 выйграў на выездзе ў "Магілёва", а "Ліда" на сваёй пляцоўцы разграміла "Віцебск" — 9:3.



Яшчэ ў адным матчы "Брэст" саступіў дома "Гомелю" — 1:4, перадае БелаПАН.



Становішча камандаў: "Нёман" — 66 ачкоў (26 матчаў; розніца шайбаў 110-41), "Юнацтва" — 65 (25; 99-37), "Гомель" — 49 (25; 97-53), "Металург" — 47 (25; 85-49), "Шахцёр" — 42 (25; 65-59), "Хімік-СКА" — 36 (25; 76-85), "Ліда" — 30 (26; 72-87), "Брэст" — 26 (25; 54-80), "Віцебск" — 12 (25; 50-114), "Магілёў" — 5 (25; 26-129).



Наступны тур пройдзе 23 лістапада.



Фота — webznanie.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі