Мігрант: мы самі вырашылі масава пайсці да мяжы

Мігранты на мяжы з Польшчай раніцай 8 лістапада / скрыншот з відэа
Мігранты на мяжы з Польшчай раніцай 8 лістапада / скрыншот з відэа

Больш за тысячу чалавек сабраліся раніцай 8 лістапада недалёка ад памежнага пункта "Брузгі". Спачатку група мігрантаў ішла проста па трасе, але потым сышла ў лясы. Як пішуць самі мігранты ў сваіх чатах, іх туды "адціснулі" беларускія сілавікі.

"Збор людзей пачаўся тры дні таму", — расказвае Еўрарадыё кіраўнік іранскай групы дапамогі мігрантам Махамед Газізадэ.

Хоць іранскіх мігрантаў у Беларусі адносна няшмат, абмяркоўваюць актыўна тое, што адбываецца, і ў іх асяроддзі. Большасць жа тых, хто апынуўся раніцай недалёка ад "Брузгаў", — іракскія арабы і курды.

"Просьбіты прыстанішча самі вырашылі сабрацца, як тры гады таму на турэцка-грэцкай мяжы", — дадаў Газізадэ.

Магчыма, Газізадэ памыліўся і меў на ўвазе сітуацыю не трохгадовай даўніны, а 2020 года, калі Турцыя "адчыніла дзверы" для мігрантаў і ў выніку месцамі вялікія групы просьбітаў прыстанішча літаральна "прарывалі" грэцкую мяжу — напрыклад, на востраве Лесбас.

Адначасова ў мігранцкіх чатах пішуць, што першапачаткова мэта была не штурмаваць мяжу, а заклікаць Польшчу пускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі