Мігрантка з Конга нарадзіла адразу пасля пераходу беларуска-польскай мяжы

Мігрантка з Конга нарадзіла адразу пасля пераходу беларуска-польскай мяжы

Мігрантка з Конга нарадзіла дачку адразу пасля пераходу беларуска-польскай мяжы, паведамляе Памежная служба Польшчы. 

24-гадовая жанчына апошнія гады жыла ў Маскве, яна добра размаўляе па-руску. 4 кастрычніка, на апошнім трыместры цяжарнасці, жанчына апынулася на мяжы Беларусі і Польшчы.

Ёй адразу выклікалі хуткую і адвезлі ў бальніцу ў Саколцы. Там жанчына і нарадзіла дзіця. Па звестках польскіх памежнікаў, хоць роды былі заўчаснымі, але стан дзіцяці добры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі