Мігранты з Беларусі ў Польшчу пераплывалі раку на пантоне

Мяжа Польшчы і Беларусі / twitter.com/Straz_Graniczna
Мяжа Польшчы і Беларусі / twitter.com/Straz_Graniczna

23 сакавіка з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 125 чалавек, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў. Прычым 33 з іх падыходзілі да плота на мяжы і вярнуліся назад у Беларусь.

Былі і такія, хто перапраўляўся праз памежную раку Свіслач плыўма. Па звестках польскай памежнай службы, сярод іх былі 15 самалійцаў, два еменцы і два сірыйцы.

А яшчэ чацвёра сірыйцаў перабраліся праз памежную рэчку на пантоне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі