Міхаіл Грабоўскі — кандыдат у зборную Еўропы на хакейны Кубак свету-2016

Міхаіл Грабоўскі — кандыдат у зборную Еўропы на хакейны Кубак свету-2016

Беларускі нападаючы Міхаіл Грабоўскі, які выступае ў Нацыянальнай хакейнай лізе, з'яўляецца кандыдатам у зборную Еўропы на хакейны Кубак свету-2016. Пра гэта паведаміў амерыканскі журналіст выдання Newsday.com Артур Стэйпл. Папярэдні склад каманды будзе абвешчаны 2 сакавіка.

Трэці па ліку Кубак свету па хакеі пройдзе сёлета з 17 верасня да 1 кастрычніка ў Таронта. У ім прымуць удзел 8 каманд, разбітыя на дзве падгрупы: зборныя Чэхіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Еўропы, а таксама ЗША, Канады і сумесная амерыкана-канадская маладзёжная зборная. Дагэтуль Кубак свету праводзіўся два разы — у 1996 і 2004 гадах. Пераможцамі тады былі адпаведна ЗША і Канада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі