Міхаіл Грабоўскі закінуў чарговую шайбу за "Вашынгтон" (відэа)
Каманда, за якую выступае беларускі хакеіст, атрымала перамогу ў чарговым матчы чэмпіянату НХЛ.
"Вашынгтон" выйграў у "Тампы" з лікам 4:3 (3:1, 0:1, 1:1). Міхаіл Грабоўскі на 11-й хвіліне ўдала падставіў клюшку і зрабіў лік 2:1 на карысць сваёй каманды.
На рахунку Грабоўскага ўжо 12 закінутых шайбаў і 19 галявых перадачаў у 43 матчах — 31 ачко. Гэта трэці вынік у камандзе пасля Бэкстрама (47) і Авечкіна (44).
"Вашынгтон" займае ў сваёй канферэнцыі трэцяе месца, у каманды 48 ачкоў пасля 43 матчаў.