Міхаіл Саакашвілі страціў прытомнасць і трапіў у рэанімацыю

Міхаіл Саакашвілі страціў прытомнасць і трапіў у рэанімацыю

Пасля сустрэчы з адакатамі ў турэмным шпіталі экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паваліўся і страціў прытомнасць. Пра гэта журналістам расказаў яго адвакат Бека Басілая, піша "Новая газета".

"Міша пасля сустрэчы з адвакатамі павінен быць падняцца наверх [у іншы пакой]. Калі ён выходзіў, спатыкнуўся і паваліўся. Праз некалькі хвілін прынеслі насілкі", — расказаў Басілая.

Па яго словах, разам з Саакашвілі знаходзіцца яго другі адвакат Ніко Гварамія.

Пазней стала вядома, што палітыка перавялі ў рэанімацыю. Дактары заявілі, што ягоны стан удалося стабілізаваць.

Саакашвілі арыштавалі 1 кастрычніка праз некалькі дзён пасля вяртання ў Грузію. Ён адразу ж абвясціў галадоўку. Саакашвілі вінавацяць у перавышэнні паўнамоцтваў за загад жорстка разагнаць акцыю пратэсту 7 лістапада 2007 года і незаконны пагром у офісах тэлекампаніі "Імедзі" ў той жа дзень. Яму пагражае не менш за дзевяць гадоў зняволення.

Калі стан палітыка пагоршыўся, 8 лістапада яго перавялі з турмы ў турэмную лякарню. 11 лістапада Саакашвілі пагадзіўся спыніць галадоўку, калі яго перавядуць у грамадзянскую лякарню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі