Міхаіл Захараў і "Прессбол" пайшлі на міравую

10 снежня мусіла адбыцца судовае пасяджэнне паміж трэнерам хакейнага клуба "Юнацтва" Міхаілам Захаравым і газетай "Прессбол". Аднак пасядэжнне адмянілі, бо бакі заключылі да суда міравое пагадненне. Яно набудзе моц праз 10 дзён, тады ж могуць стаць вядомымі і падрабязнасці пагаднення.

Пра гэта паведамілі ў Першамайскім судзе Мінска:

Прадстаўнік суда: “Прынятае рашэнне пра спыненне судовай вытворчасці ў сувязі з заключэннем міравога пагаднення паміж бакамі. На якіх умовах, мы сказаць не можам, пакуль пагадненне не набудзе законную моц. Адбудзецца гэта праз дзесяць дзён з моманту яго прыняцця”.

Нагодай для суда стаў дэматыватар, у якім высмейваўся хакейны трэнер. Карцінка з'явілася на сайце belarushockey.com. Нехта выставіў карцінку ў каментарах на сайце "Прессбола". Захараў патрабаваў грошы з аўтара дэматыватара, сайта belarushockey.com і "Прессбола". Усе сваю віну прызналі, акрамя "Прессбола". Спартовае выданне настойвала на тым, што каментар на сайт не ставіла і адразу выдаліла яго, калі даведалася.

На што дамовіліся Захараў і "Прессбол", можам даведацца не раней чым 20 снежня.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі