Міхаіла Захарава з новай пасадай не павіншаваў толькі Ўладзімір Навумаў

Галоўны трэнер алімпійскай хакейнай зборнай Беларусі Міхаіл Захараў заявіў, што гатовы працаваць з кіраўніком Беларускай федэрацыі хакею Ўладзімірам Навумавым. Паводле Захарава, у яго няма ніякага канфлікту з кіраўніцтвам федэрацыі. Разам з тым, Міхаіл Захараў адзначыў, што з прызначэннем яго "павіншавалі ўсе за выключэненем федэрацыі", паведамляе "Интерфакс-Запад".

Нагадаем, канчатковае заверджанне кадыдатуры Захарава на пасадзе галоўнага трэнера зборнай мусіць прайсці 25 лістапада на паседжанні выканкаму Беларускай федэрацыі хакею.


Глядзі таксама: Захараў: З Навумавым праблем няма, 100% паклічу Крыкунова

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі