Міхалевіч заняўся б антыкрызісным кіраваннем, а Дабравольскі — музыкай
Еўрарадыё вырашыла даведацца, што будуць рабіць, чым займацца і дзе працаваць апазіцыйныя лідэры, калі раптам вырашаць адыйсці ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Былы “фронтавец”, у мінулым намеснік старшыні Партыі БНФ, а цяпер незалежны палітык, Алесь Міхалевіч прызнаўся Еўрарадыё, што хацеў бы працаваць у “рэальным” сектары жыцця.
Алесь Міхалевіч: “Я б з задавальненнем займаўся антыкрызісным кіраваннем на прадпрыемствах, якія знаходзяцца ў стадыі банкруцтва. Вонкавае антыкрызіснае кіраванне, мэтай якога з’яўляецца альбо фінансавае аздараўленне прадпрыемства, альбо выплата запазычанасцяў крэдыторам. Гэта мне вельмі падабаецца. Адпавядае маім і здольнасцям, і пэўнаму майму досведу”.
Палітык, па яго словах, здаў іспыты ў Міністэрстве эканомікі і з’яўляецца акрэдытаваным антыкрызісным упраўляючым. Але калі б, напрыклад, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, прапанаваў яму сёння месца такога ўпраўляючага на адным з крызісных беларускіх прадпрыемстваў, то Міхалевіч бы ад прапановы адмовіўся.
Алесь Міхалевіч: “Тыя антыкрызісныя ўпраўляючыя, якія ў Беларусі ёсць, рэгулярна сядаюць у турму. За апошні год больш за 20 чалавек ужо села. Таму сёння гэта не тая сфера, дзе можна і варта прыкладаць свае намаганні. На жаль, Андрэй Тур з’яўляецца ўсяго толькі віцэ-міністрам эканомікі, а саджаюць у нашай краіне людзі з Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржкантролю. І ад Тура гэта, на жаль, ніяк не залежыць”.
Адзін з лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі кажа, што вельмі любіць камп’ютары і музыку. Таму займаўся бы альбо тым, альбо іншым.
Аляксандр Дабравольскі: “Я радыёфізік па адукацыі і, зразумела, што маю адукацыю радыёінжынера і працаваў 9 гадоў на электронным прадпрыемстве. А музыкай…. Я аматар, але ў мяне ёсць сябры, якія скончылі кансерваторыю. Цяжка гіпатэтычна казаць, але было б з кім граць”.
Палітык не выключае нават такой магчымасці, што сабраў бы свой рок-гурт.
Лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Зміцер Дашкевіч не верыць у тое, што у Беларусі ў бліжэйшы час так нечакана і кардынальна ўсё памяняецца, што патрэбы ў ім, як апазіцыйным уладам палітыку, больш не стане. Тым больш ён не ўпэўнены ў тым, што раптам сам пажадае сысці з палітычнай сцэны. Але калі гэта і надарыцца, то, паводле яго словаў, ён з задавальненнем пойдзе працаваць настаўнікам у школу.
Зміцер Дашкевіч: “Я заканчваю Віленскі педагагічны ўніверсітэт, і дзетак беларускай мове ў школе заўсёды можна пачаць вучыць. У мяне ёсць душэўнае прызванне да працы з людзьмі. Выкладанне – гэта таксама праца. Таму, думаю, усё атрымалася б”.
Старэйшы калега маладога палітыка, намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка таксама, па яго словах, знайшоў бы сабе добрае прымяненне ў гуманітарнай сферы.
Вінцук Вячорка: “Я мовазнаўца і знайшоў бы сабе месца ў справе рэальнага вяртання беларускай мове яе шматфункцыянальнасці”.
І нават калі б яму не знайшлося месца ў Інстытуце мовазнаўства, то, кажа палітык, без кавалка хлеба не застаўся бы.
Вінцук Вячорка: “Я маю шмат розных кваліфікацый, калі пра гэта гаворка, і чаго-чаго, а любых жыццёвых выклікаў я не баюся”.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька прыгадаў, што мае дзве вышэйшыя адукацыі – скончыў юрыдычны факультэт БДУ і вывучаў гісторыю французскай мовы. Адпаведны выбраў бы сабе і занятак па-за палітыкай.
Анатоль Лябедзька: “Магчыма, сеў бы ў цішы кабінета і пачаў бы пісаць кнігі. Магчыма, стварыў бы першаякасную адвакацкую кантору і абараняў бы людзей. А можа б пацягнула б і на бізнес”.
Вось толькі, кажа палітык, калі б у яго сёння раптам і ўзнікла жаданне сысці з палітыкі і заняцца чым-небудзь з пералічанага, то наўрад ці ўлады б дазволілі яму гэтым спакойна займацца. Але пра гэта Еўрарадыё пісала раней.