Мікалай Чаргінец: штогод у Беларусі вымірае населены пункт

Кожны год насельніцтва Беларусі скарачаецца на 50 тысяч чалавек, пра гэта распавёў Еўрарадыё старшыня Грамадскага савета па маральнасці Мікалай Чаргінец.
У Еўропе таксама існуе такая праблема, але там колькасць насельніцтва аднаўляецца за кошт імігрантаў. У Беларусі ж трэба займацца маральным выхаваннем нацыі, лічыць Мікалай Чаргінец. А чыноўнікі павінны ўдзяляць увагу праблемам сям'і і дзяцей.

Мікалай Чаргінец:
"Трэба маральным здароўем нацыі. І гэта дазволіць узмацніць фізічнае здароўе. Мы ж ні ад каго не хаваем, што ў нас праблем з п'янствам і наркаманія распаўсюджваецца. Трэба думаць над гэтай праблемай. Чыноўнікі і мясцовыя органы ўлады павінны больш займацца праблемай сям'і і дзяцей".

Бяздушнасць некаторых людзей і асабліва апранутых у форму чыноўнікаў вельмі страшнае, кажа старшыня савета па маральнасці.

Мікалай Чаргінец: "Калі я быў на паседжанні аднаго з райвыканкамаў Мінска, адзін чыноўнік з пачуццём выкананага доўга дакладаў, што яны адключылі цяпло, свет і газ у кватэры, дзе жылі трое дзяцей. Маці-п'яніца іх кінула, а старэйшы ў свае 12 год застаўся з двума братамі, а ім яшчэ ўсё адключылі і задаволеныя, што пакаралі. А каго пакаралі? Дзяцей".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі