Мікалай Лазавік: "Ставіць пад сумненне вынікі выбараў няма падстаў"

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік у інтэрв'ю БелаПАН падвёў папярэднія вынікі праведзеных 25 красавіка выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў. "Пакуль яшчэ канчатковых вынікаў няма, — паведаміў ён, — але ўжо можна з упэўненасцю сказаць, што яўка выбаршчыкаў склала больш як 70 адсоткаў".

"У цэлым на працягу ўсяго перыяду галасавання, у тым ліку датэрміновага, — адзначыў Лазавік, — істотных парушэнняў, якія маглі б паўплываць на ход выбараў, на вынікі галасавання, не было адзначана ні арганізатарамі выбараў, ні назіральнікамі, ні самімі кандыдатамі ў дэпутаты. Вядома, былі асобныя няроўнасці, недапрацоўкі, тым не менш ставіць пад сумненне вынікі выбараў няма падстаў".

Сакратар Цэнтрвыбаркама паведаміў, што падчас выбараў працавала вялікая група назіральнікаў — больш як 18 тысяч унутраных і 50 дыпламатаў, якія былі акрэдытаваны як міжнародныя назіральнікі. Ён выказаў падзяку паслу Швецыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану, які "змог папярэдзіць магчымае парушэнне заканадаўства на адным з выбарчых участкаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі