Мікалай Лукашэнка паўдзельнічае ў “Снежным снайперы” ў Раўбічах 3-4 сакавіка

Мікалай Лукашэнка паўдзельнічае ў “Снежным снайперы” ў Раўбічах 3-4 сакавіка

Мікалай Лукашэнка паўдзельнічае ў “Снежным снайперы” ў Раўбічах 3-4 сакавіка. Малодшы сын кіраўніка дзяржавы выступіць у спаборніцтвах па біятлоне. Раней ён выйграў абласныя спаборніцтвы сярод юнакоў ва ўзросце 13-14 гадоў.

Рэспубліканскі фінал з удзелам 168 юных спартсменаў мусіў адбыцца яшчэ 24-25 лютага. Аднак яго перанеслі з-за складаных умоў надвор’я.

Мікалай Лукашэнка раней займаўся выключна хакеем. Пра яго захапленне біятлонам у жніўні мінулага года распавёў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, адбылося гэта пад уплывам выступлення Дар’і Домрачавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі