Мікіта Ліхавід: Дзень вызвалення падлічыў па каляндарыку

Еўрарадыё паразмаўляла з ужо былым палітвязнем Мікітам Ліхавідам, які ўчора выйшаў на волю.
110915 Lihavidy s.mp3
Еўрарадыё: Як вы сябе адчуваеце?

Ліхавід: Адчуваю сябе вельмі добра, калі шчыра. Усё вельмі добра.

Еўрарадыё: Што вам дапамагала вытрымаць дзясяткі сутак карцару?

Ліхавід: Вера ў сябе. Вера ў сваю невінаватасць.

Еўрарадыё: Калі вы там знаходзіліся, у вас была магчымасць сачыць за сітуацыяй у краіне ці вы былі цалкам ізаляваныя?

Ліхавід: У ШЫЗА я нічога не ведаў. А ўжо калі знаходзіўся у ПКТ (памяшканні камернага тыпу), я меў магчымасць атрымліваць газеты і лісты.

Еўрарадыё: Хочацца ўявіць, як ратуецца чалавек, які вымушаны знаходзіцца ў абмежаванай прасторы, якому няма чым заняцца, бо ў яго фактычна нічога не засталося, ўсё забралі... Што вы рабілі, пра што вы думалі?

Ліхавід: Так адразу і не адкажаш на гэтае пытанне. У асноўным, планаваў нейкія свае дзеянні пасля вызвалення.

Еўрарадыё: Кім вы сябе бачыце ў бліжэйшым часе, чым вы будзеце займацца?

Ліхавід: Я яшчэ не магу загадваць наперад. Увогуле, загадваць — гэта справа няўдзячная. Напрыклад, калі б 18 снежня мне нехта сказаў, што праз суткі я апынуся ў турме, я б вельмі гучна пасмяяўся. А бачыце, як усё абярнулася.

Еўрарадыё: Вы верылі, што ўлады пойдуць на вашае датэрміновае вызваленне?

Ліхавід: Я ведаў, што выйду ў верасні.

Еўрарадыё: Адкуль вы гэта ведалі?

Ліхавід: З сітуацыі ў краіне, я палічыў прыкладна па календарыку, што будзе адбывацца. У прынцыпе, так і атрымалася.

Еўрарадыё: На вашу думку, калі вызваляць усіх палітвязняў?

Ліхавід: Мне здаецца, цягам 2 тыдняў усіх астатніх выпусцяць.

Еўрарадыё: Як вы паставіліся да таго, што ваша маці стала публічнай асобай? Вы ведалі, што з ёй адбываецца тут, што яе таксама арыштоўвалі?

Ліхавід: Мы ўчора па дарозе дамоў не маглі нармальна паразмаўляць, бо ў ёй ўвесь час тэлефанавалі... На працягу ўсяго шляху яна ўвесь час з кімсьці размаўляла. Да гэтага трэба прызвычаіцца. Думаю, што цягам нейкага часу гэты шум спадзе і жыццё ўвойдзе ў тое рэчышча, да якога я прызвычаіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі