Мікалай Статкевіч не затрыманы. І не хаваецца

Мікалай Статкевіч не затрыманы. І не хаваецца

Удзень 21 сакавіка міліцыя пачала “нейтралізоўваць” апазіцыйных палітыкаў, якія збіраліся ў Дзень Волі прайсці шэсцем па вуліцах Мінска. Цягам некалькі хвілінаў паміж 12:30 і 13:00 стала вядома пра затрыманне Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага.

Адзін з лідараў “Беларускага нацыянальнага кангрэса” Мікалай Статкевіч, які таксама выступае за правядзенне шэсця, пакуль не затрыманы.

“Я ўжо некалькі дзён прымаю меры засцярогі — не выходжу з хаты, — распавядае Еўрарадыё Статкевіч. — Што мы будзем рабіць? Будзем працягваць. Калі ўлада так баіцца нашых шэсцяў — гэта яшчэ раз пацвярджае, што толькі шэсцямі мы можам на яе паўплываць”.

“Хавацца ці з’язджаць зараз ужо позна — упэўнены, што кантроль ужо дастаткова шчыльны, — лічыць Статкевіч. — Акрамя таго, я думаю, што лепш гэта [затрыманне. — Еўрарадыё] адбудзецца публічна, у жывым эфіры, чым як летась, калі мая жонка некалькі дзён не ведала, дзе я і што са мной”.

На думку Статкевіча, сёлета ўлады не гатовыя разганяць пратэстнае шэсце, таму хочуць, каб яно папросту сарвалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі