Міліцыя адзначае змены ў аператыўнай сітуацыі з прастытуцыяй у Мінску

Міліцыя адзначае змены ў аператыўнай сітуацыі з прастытуцыяй у Мінску

Міліцыя адзначае змены ў аператыўнай сітуацыі з прастытуцыяй у Мінску. На гэта "у некаторай ступені" паўплывала павелічэнне колькасці замежнікаў у беларускай сталіцы, развіццё гасцінічнай інфраструктуры і іншых аб'ектаў адпачынку, турызму. У апошнія гады прастытутак затрымліваюць менавіта ў гасцініцах, начных клубах, казіно, саўнах.

Для Мінска застаецца актуальнай праблема гандлю людзьмі з мэтай сексуальнай эксплуатацыі за мяжой, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі. Днямі быў выкрыты канал вывазу жанчын за мяжу, затрыманая 31-гадовая мінчанка. Некалькі гадоў яна арганізоўвала выезд беларускіх дзяўчат у Расію, Грэцыю, Францыю, Аб'яднаныя Арабскія Эміграты з мэтай занятку прастытуцыяй. Затрыманая атрымлівала не менш за 30% ад заробленых прастытуткамі грошай. Жанчына знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём, раней яе не прыцягвалі да крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі