Міліцыя: На Радуніцу могілкі наведалі 1,5 млн беларусаў
Грамадскі парадак быў забяспечаны.
Як паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў, на Радаўніцу ў Беларусі могілкі і месцаў пахаванняў наведалі каля 1,5 мільёна чалавек.
Зранку ў гэты дзень у цэрквах праходзілі паніхіды і памінальныя набажэнствы. Пасля гэтага вернікі едуць памінаць сваіх памерлых блізкіх на могілках, дзе ўпарадакоўваюць іх магілы.
Паводле народнай традыцыі, на магілах запальваюць свечку, прыбіраюць пахаванне. Таксама звычайна ладзіцца невялікая трапеза на могілках.