Міліцыя — пра новыя затрыманні карупцыянераў (фота, відэа)
Міліцыя паведамляе пра новыя затрыманні ў Беларусі карупцыянераў. Сярод іх — начальнік жыллёва-камунальнага ўпраўлення будаўнічага прадпрыемства "МАПІД". Як інфармуе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, яго затрымалі за сістэматычнае атрыманне хабараў, распачатая крымінальная справа. Грошы перадавалі кіраўнікі суб'ектаў гаспадарання, якіх прыцягвалі для будаўнічых працаў і паслуг на аб'ектах згаданага прадпрыемства. Падлічана, што ў 2017-2018 гадах хабары агулам склалі больш за 20 тысяч долараў.
Адзначаецца, што начальнік упраўлення кіраваў тэндарнай камісіяй і гарантаваў людзям, якія перадавалі грошы, што іх арганізацыі перамогуць. Сума вызначалася ў памеры 10% ад аб'ёму выкананых працаў.
Як інфармуе прэс-служба гродзенскай міліцыі, пры атрыманні хабару затрыманыя старшыня праўлення Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства і дырэктар Гродзенскай філіі "Белкаапстраху". Грошы перадаваў прадстаўнік будаўнічай кампаніі. Распачатыя крымінальныя справы.
У пятніцу Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра сотню новых карупцыянераў.