Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска і затрымала яе ўдзельнікаў
Міліцыя затрымала актывістаў апазіцыі, якія на Кастрычніцкай плошчы Мінска спрабавалі правесці акцыю, прымеркаваную да 10-годдзя знікнення палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. У 18 гадзін каля 20 чалавек сталі на плошчы ўздоўж праспекта
Незалежнасці ў ланцуг. Яны трымалі партрэты зніклых палітыкаў, а
таксама расцяжку з надпісам "Памятаем".
Практычна адразу ж удзельнікаў акцыі блакаваў спецназ і неўзабаве іх сілай пасадзілі ў аўтобусы і даставілі ў Цэнтральны РАЎС.
Сярод затрыманых — Мікалай Статкевіч, Сяргей Скрабец, Яўген Афнагель і іншыя актывісты апазіцыі.
Нагадаем, 10 гадоў таму ў Беларусі бясследна зніклі адразу тры чалавекі: 7 траўня 1999 года знік былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, а 16 верасня — былы кіраўнік Цэнтравыбаркама Віктар Ганчар і яго сябар, бізнесмен Анатоль Красоўскі. Праз год знік аператар расійскага тэлеканала ОРТ Зміцер Завадскі.
БелаПАН