Міліцыя забрала сведкаў па "справе РЭП", якія заявілі пра ціск на следстве

Міліцыя забрала сведкаў па "справе РЭП", якія заявілі пра ціск на следстве

Каля 8-й гадзіны раніцы 9 жніўня міліцыянты затрымалі сведкаў па "справе РЭП", якія на судзе адмовіліся ад паказанняў, дадзеных следству. Міліцыянты з'явіліся да кожнага з іх дадому, каб даставіць на допыт у пракуратуру, піша сайт прафсаюза РЭП.

Ні ў кога са сведкаў не было магчымасці выклікаць адваката або звярнуцца па абарону. Яны паспелі толькі паведаміць аб прыходзе міліцыянтаў. Паведамляецца прынамсі пра трох затрыманых. Ёсць звесткі, што адзін са сведкаў адмовіўся адчыняць дзверы. Тады міліцыянты заявілі, што будуць іх ламаць. Цяпер сувязі са сведкамі няма.

На судзе над кіраўнікамі прафсаюза РЭП некаторыя сведкі адмовіліся ад паказанняў, дадзеных на следстве, і заявілі, што следчыя ціснулі на іх. У адказ на гэта суд даручыў Генпракуратуры правесці праверку, ці быў ціск на сведкаў падчас следства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі