Міліцыя затрымлівала кандыдата ў дэпутаты на выбарчым участку
Здарэнне адбылося ў Хоцімску каля 20-й гадзіны.
Гаворка ідзе пра кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага аблсавета па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і адначасова кандыдата ў дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 Валерыя Каранкевіча. Міліцыянты затрымалі яго і даставілі ў мясцовы РАУС.
Па словах Каранкевіча, якія перадае Беларускі Хельсінкскі камітэт, маёр міліцыі затрымаў яго непасрэдна на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3. Міліцыянт, які не прадставіўся Каранкевічу, паведаміў кандыдату ў дэпутаты, што на яго паступіла заява.
Сам Каранкевіч лічыць, што яго затрымалі, каб перашкодзіць яму як кандыдату ў дэпутаты прысутнічаць пры падліку бюлютэняў на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3.
Праз паўтары гадзіны затрыманага вызвалілі.
Фота — spring96.org