Міліцыя "заверыла" прэс-карту Міжнароднай федэрацыі журналістаў
Гомельскаму журналісту Алегу Ражкову сёння вярнулі дакументы, якія забралі ў яго 13 сакавіка супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Гомеля.
Праваахоўнікі зрабілі "праверку на сапраўднасць" пасведчання сябра "Беларускай асацыяцыі журналістаў " і прэс-карты Міжнароднай федэрацыі журналістаў.
"Міліцыянты правялі экспертызу дакументаў і не маюць да іх ніякіх прэтэнзій. Шкада, вынікаў гэтай экспертызы на рукі мне не далі — толькі аформілі пратакол вяртання маёмасці", — паведаміў Ражкоў прэс-службе БАЖ.
Між тым, журналіст вырашыў не адклікаць сваёй скаргі ў абласную пракуратуру на дзеянні міліцыянтаў, якія затрымалі яго 13 сакавіка да пачатку флэш-мобу ў падтрымку гурта "Ляпіс Трубяцкой".