Міліцыя: Жанчыну з крана знялі пераапранутыя супрацоўнікі АМАП

Міліцыя: Жанчыну з крана знялі пераапранутыя супрацоўнікі АМАП

Галіну Ігнатовіч, якая залезла на будаўнічы кран, здымалі пераапранутыя супрацоўнікі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Пра гэта паведамляецца на сайце мінскай міліцыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, жанчына забралася на будаўнічы кран, пратэстуючы супраць таго, што яе хочуць выселіць. Перамовы з жанчынай праводзіў кіраўнік мінскай міліцыі генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў праз мабільны тэлефон. Па звестках міліцыі, жанчына была супраць таго, каб Барсукоў падняўся на кран. Таксама яна забараніла падымацца на кран і сваёй нявестцы.

Кіраўнік мінскай міліцыі паабяцаў, што сваякі жанчыны паразмаўляюць з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама. Пра тое, што такая сустрэча адбылася, сваякі паведамілі жанчыне па тэлефоне.

Каля 11-й гадзіны жанчыне стала кепска. Наверх да яе падняліся два супрацоўнікі АМАП, перапранутыя ў форму будаўнікоў. Яны, як паведамляецца, аказалі Галіне Ігнатовіч першую меддапамогу, а потым спусцілі яе на зямлю пры дапамозе ратавальнікаў і перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі. Раней паведамлялася, што жанчыну спускалі на зямлю толькі работнікі МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі