Міліцыянт спыніў сабаку толькі з 9-ай кулі
У Лідзе на пенсіянерку напалі дзве каўказскія аўчаркі. Лекарам давялося ампутаваць ёй кісць рукі. Міліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, нават былі вымушаныя выкарыстаць зброю. Але крымінальная справа на гаспадара сабак распачатая не будзе. Тым часам, крыважэрны “каўказец” гуляе па Лідзе.
Еўрарадыё адшукала міліцыянта Вадзіма Арэхава, які з 9-ай кулі забіў аднаго з сабак:
Вадзім Арэхаў: “Жанчына, якую пакусалі сабакі, не дайшла да веснічак свайго двара каля 5-6 метраў, калі ззаду на яе накінуліся сабакі. Шчыра кажучы, калі я ўбачыў яе – гэта было жахлівае відовішча: проста разарваны чалавек. Мы спачатку не стралялі, адагналі гэтых сабак. Яны пабеглі ў бок адной вёскі за горадам і напалі яшчэ на двух маладых хлопцаў.
Гэтыя хлопцы таксама ішлі са сваім сабакам. Іх сабака пачаў іх абараняць, а хлопцы ў гэты час абараняліся нагамі. Мы своечасова падбеглі і пачалі іх аклікаць. Сабакі пабеглі на нас. Хлопцаў яны не пакусалі.
Калі мы пачалі страляць у гэтых сабак, было такое адчуванне, што калі мы нават высадзім усе кулі – мы ўсё адно іх не заб’ем. Яны на траплянне кулі наогул не рэагавалі”.
Адзін сабака ўсё ж быў забіты. А вось куды дзеўся другі – невядома...
Еўрарадыё датэлефанавалася ў больніцу, у якой цяпер знаходзіцца пацярпелая. Лекары ацэньваюць яе стан як станоўчы.
Лекар: “У прынцыпе, акрамя таго, што ампутавана кісць, усё добра. Галоўнае, што яна жывая і здаровая, наколькі гэта магчыма. Жанчына ў поўнай прытомнасці. Яна ведае пра свой стан”.
Гаспадыняй сабак была суседка пацярпелай. Яна гадуе свіней і гандлюе іх мясам. Можа, таму сабакі і былі такімі агрэсіўнымі, што ўвесь час адчувалі побач з сабой пах крыві. Дарэчы, двор прадпрымальніцы нават не быў абнесены плотам. І ўсё, што засцерагала мінакоў ад нападу – гэта ланцугі, на якіх сядзелі сабакі. Дый тое, хібá да таго часу, пакуль адзін з іх не парваўся...
Пацярпелай жанчыне ўжо больш за 60 год. Блізкіх і сваякоў у яе няма. Жыла яна адна, і хто зараз будзе назіраць за інвалідам — невядома.
Гаспадыні сабак пагражае адміністрацыйная адказнасць. Паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу, яе чакае штраф у памеры 10-30 базавых велічыняў. Кажа Вадзім Арэхаў:
“У распачынанні крымінальнай справы, мне падаецца, будзе адмоўлена: калі б гаспадар сабакі нацкоўваў сабаку на пацярпелую, вось тады было б наўмыснае... А так, будуць грамадска-прававыя адносіны праз іскавы зварот у суд ад пацярпелай на кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды”.
Па словах кінолагаў, “каўказцы” з’яўляюцца вельмі небяспечнымі сабакамі. Нямалую ролю адыграла і тое, што гэта былі не чыстыя “каўказцы”, а помесь. Але любы сабака на ланцугу праз 3-4 месяцы пачынае кідацца на ўсё што рухаецца, лічыць эксперт-кінолаг Святлана Радчанка.
Святлана Радчанка: “Рэдка бывае, што “каўказец” дружалюбны нават да гаспадара. Звычайна пасля трох год у іх пачынае праяўляцца агрэсіўнасць. Таму што сабака байцовы.
Натуральна, смак крыві дый наогул эфект шкуматання ім уласцівы. Калі яны пачынаюць кагосьці шкуматаць, іх прыпыніць немагчыма. Звычайна яны стаяць недзе на блок-пастах на ахове. Яны не кантактныя, яны з людзьмі не вельмі сябруюць. Калі мяне пытаюць, я наогул не раю браць “каўказцаў”.
Гэтыя сабакі наогул не прызначаны для жыцця з людзьмі. Дый наогул, сабака з ланцуга – гэта вельмі страшна. Праз 3-4 месяцы ён пачынае кідацца на ўсё, што рухаецца”.
У шматлікіх краінах свету, каб атрымаць дазвол на ўтрыманне байцовага сабакі, патрэбна прайсці не адну інстанцыю. У Беларусі таксама існуе спіс забароненых сабак, які патрабуе абавязкой рэгістрацыі. Але пакуль — усё толькі на паперы.
Фота — www.dogice.ru