Міліцыянты не здолелі даказаць у судзе, што іх пакусала жанчына
Маладзечанскі суд не стаў разглядаць справу Святланы Барайчук, якая прыйшла пісаць заяву ў міліцыю на Макея, але сама апынулася за кратамі. Суддзя адправіў дакументы назад у РАЎС "для выпраўлення недахопаў". Маладзечанскі раённы суд адмовіў супрацоўнікам мясцовага РАЎС у задавальненні іх прэтэнзій да Святланы Барайчук. Нагадаем, 27 верасня жанчына прыйшла ў міліцыю, каб напісаць заяву на кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміра Макея. Маўляў, ён парушае закон "Аб звароце грамадзянаў". Аднак у выніку жанчына сама апынулася за кратамі. Міліцыянты склалі на Святлану Барайчук і яе бацьку Андрэя Парахненку два пратаколы. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна "хапала міліцыянтаў за вопратку, падала на падлогу, спрабавала ўкусіць супрацоўніка міліцыі, крычала, чым выказала непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі". Ноч яна правяла ў пастарунку, а ў аўторак адбыўся суд, які адправіў дакументы назад у РАЎС.
“Матэрыялы вярнулі для выпраўлення недахопаў у РАЎС”, — паведамілі Еўрарадыё ў канцылярыі па адміністрацыйных справах Маладзечанскага раённага суда.
Паводле словаў супрацоўніцы суда, міліцыянеры ў сваіх пратаколах дапусцілі безліч памылак:
“У пратаколах аб адміністрацыйных парушэннях дакладна не пазначана, якому супрацоўніку Маладзечанскага РАЎС было аказана супраціўленне, у сувязі з чым гэты супрацоўнік выконваў свае службовыя паўнамоцтвы. Запіс: “пры спробе правесці разбіральніцтва” з’яўляецца не поўным. Не зразумела, ці знаходзіліся Барайчук і Парахненка (бацька Святланы Барайчук, які суправаджаў яе — Еўрарадыё) у падпарадкаванні па службе ў дадзенага супрацоўніка міліцыі, дакладны час здзяйснення парушэння. У пратаколе аб адміністрацыйным парушэнні не пазначана, з кім спрабавала біцца Барайчук ці выказвала яна непавагу да грамадства”.
Супрацоўніца суда паведаміла, што дачку з бацькам адпусцілі дахаты. Паўторнае судовае разбіральніцтва мусіць адбыцца не пазней як праз два месяцы. Таму, паводле яе словаў, міліцыянтам, калі яны хочуць давесці справу да канца, трэба паспяшацца з выпраўленнем недахопаў у пратаколе. І абавязкова прывесці на судовае пасяджэнне сведак.
Нагадаем, прэтэнзія Святланы Барайчук да Ўладзіміра Макея палягае ў тым, што ён своечасова не даў адказ на зварот аб запісу на асабісты прыём, які быў зроблены 2 верасня. А на прыём Святлана і яшчэ некалькі чалавек з Маладзечна хацелі трапіць, каб расказаць аб карупцыйных злачынствах, якія здзяйснялі супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, а таксама падаць дакументы, расказаць пра факты злачынстваў і запатрабаваць, каб той даў загад праваахоўным органам правесці праверку.
“Прыйшлі ў Маладзечанскі РАЎС каля 13.15, каб падаць заяву аб здзяйсненні службовымі асобамі Адміністрацыі прэзідэнта злачынства. Да мяне падышоў супрацоўнік міліцыі Пузарэўскі і заявіў, што хоча са мной паразмаўляць наконт паперы з Адміністрацыі прэзідэнта, якая ў яго маецца. Мы прыйшлі ў пакой №108, а там ляжыць ліст з Адміністрацыі з просьбай да міліцыі правесці са мной размову наконт таго, каб я больш не пісала ім заяў. Бо я ў сваіх заявах ўзводжу паклёп на супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта”, — распавяла Святлана.
Як вынік, калі справа зноў дойдзе да суда і жанчыну прызнаюць вінаватай, то за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі ёй пагражае штраф ад 700 тысяч рублёў і вышэй. А за астатнія парушэнні — штраф ад 70 тысяч і арышт на тэрмін ад 3 да 15 сутак.