Мілінкевіч быў “адзіны”, а застаўся адзін?
Беларуская апазіцыя зноў ператвараецца ў цмока з пяцю галовамі. Кожная галава хоча быць галоўнай. Калі адна галава цмока раптам вылучае сябе ў адзіную, іншыя пэўны час стрымліваюцца, а пасля склікаюць кангрэс. Другі Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі пройдзе 26-27 траўня, але тое, дзеля чаго яго склікалі, вырашана ўжо сёння.
Адзінага лідэра ў беларускай апазіцыі не будзе. Такое рашэнне прынялі мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху на рэгіянальных сходах.
Лідэр БНФ Вінцук Вячорка патлумачыў такі выбар наступным чынам:
Вінцук Вячорка: “Людзі збольшага выконвалі партыйную дысцыпліну і рашэнні партыі”.
На думку Вячоркі, прызначыць лідэра нельга, ім можна толькі стаць. Галоўнай жа задачай кангрэсу будзе раздача галоўным дэмакратам краіны кірункаў дзейнасці, за якія кожны з іх будзе адказваць.
Вінцук Вячорка: “Мы будзем прапаноўваць сябе ў якасці адказных за тыя кірункі, якія ўдаюцца нам лепш за ўсё. Да прыкладу, масавыя акцыі, масавыя кампаніі, інфармацыйная актыўнасць у маштабах краіны”.
Згодны з Вячоркам і закляты сябра фронтаўцаў, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін.
Сяргей Калякін: “Сёння будзе вельмі дрэнна, калі мы паспрабуем стварыць звышпартыю, якая складаецца з розных лідэраў, з розных поглядаў, з розных памкненняў людзей. Лепш мы створым саюз розных палітычных плыняў, якія будуць кіравацца тымі людзьмі, якія ў розных партыях маюць пэўны аўтарытэт.
Гэта дадасць нам дынамізму і дасць магчымасць пазбегнуць таго, што частка людзей, якая не прызнае арыфметычна абранага лідэра, адыйдзе ўбок”.
Разважаць на тэму будучага падзелу партфеляў у кааліцыйным кіраўніцтве дэмакратычным рухам лідэр камуністаў не стаў. Затое кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуў на гэты момант асаблівую ўвагу.
Анатоль Лябедзька: “Павінна быць кіраўніцтва з вызначэннем кірункаў дзейнасці і персанальнай адказнасці”.
Адзін з кірункаў – міжнародную дзейнасць – Лябедзька прапанаваў узначаліць Аляксандру Мілінкевічу.
Былы “адзіны” не падабаецца і Анатолю Ляўковічу, намесніку старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”.
Анатоль Ляўковіч: “Адну структуру, жорстка пабудаваную, лёгка кантралюе і “кантора”.
Ніхто з суразмоцаў “Еўрарадыё” не пагадзіўся з тым, што за стварэннем кааліцыйнага кіраўніцтва стаіць страх згубіць уласны аўтарытэт і ўвагу з боку замежных партнёраў. Што, на думку палітолага Уладзіміра Мацкевіча, акурат і з’яўляецца для іх найпершым. Партыйныя лідэры, кажа ён, нават ужо размеркавалі свае будучыя пасады.
Уладзімір Мацкевіч: “Размеркаванне абавязкаў і функцый паміж удзельнікамі новай кааліцыі будзе весціся па тых рэсурсах, якія хто кантралюе. Збольшага кантралююць людзей БНФ і камуністы. Таму яны будуць кантраляваць масавыя акцыі і падпісныя кампаніі.
Больш за тое, калі Калякін будзе кантраляваць грошы, якія ідуць з беларускай дыяспары Расіі ці адкуль яшчэ, ён будзе кантраляваць і планаванне. Бо грошы без планавання дзейнасці мала што значаць. Лябедзька ўсё больш губляе ўплыў, як і Ляўковіч, які ўвогуле не мае яго. Таму Лябедзьку застаецца толькі міжнародная актыўнасць”.
Палітолаг лічыць, што Мілінкевіч не ўвойдзе ў новае кааліцыйнае кіраўніцтва і гэта толькі пойдзе яму на карысць: доўга яно не праіснуе і аўтарытэту такі саюз “адзінаму” не дадасць.
Шмат памылак бачыць у дзейнасці лідэраў партый дэмакратычнага руху і старшыня аргкамітэту БСДП “Народная Грамада”, каардынатар “Еўрапейскай кааліцыі” Мікалай Статкевіч.
Мікалай Статкевіч: “Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, мабыць, не маючы рэальнай стратэгіі барацьбы за ўладу, усю сваю энергію скарыстоўваюць на барацьбу паміж сабой”.
На яго думку, галоўная памылка ў тым, што абмяркоўваецца не стратэгія працы, а найперш метады кіравання. Гэта, кажа Статкевіч, шлях у багну.
Мікалай Статкевіч: “Прапанаваную стратэгію мы ацэньваем так: залезці ў цёплае балота і сядзець. Чакаць, пакуль рэжым падыйдзе да балота і скажа: “Я эвалюцыянаваў. Калі ласка, хлопцы, выходзьце, круглы стол ужо накрыты, будзем дамаўляцца, як вам аддаваць уладу”.
Фота — photo.bymedia.net