Мілінкевіч: Кандыдат у прэзідэнты Беларусі — "адносна малады чалавек"

На сходзе актывістаў пад Мядзелам ён распавёў сваё бачанне мэтаў беларускай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.



"У такім стане як сёння дэмакратычныя сілы [Беларусі] яшчэ не былі", — цытуе словы Аляксандра Мілінкевіча прэс-служба Руху "За Свабоду". Ён прапануе вызначыцца з мэтамі на будучую прэзідэнцкую кампанію. Мілінкевіч лічыць, што дэмсілы павінны змагацца не за павышэнне рэйтынгу партыі ці арганізацыі, не за грошы, а "дбаць пра ўзмацненне пазіцый усіх дэмакратычных сілаў", пра кансалідацыю. Паводле Мілінкевіча, варта "раскруціць" на лідара нейкага "адносна маладога чалавека".



"Маладых і прыстойных хапае. Але разам з тым важная і біяграфія. Бо людзі часта пытаюць: "А чым ён кіраваў, чаго дасягнуў?", — сказаў Аляксандр Мілінкевіч.



У той жа час лідар Руху "За Свабоду" зазначыў, што "калі ў электаральнай кампаніі 2015 года будзе ўдзельнічаць Лукашэнка, выбараў не будзе". Таму "галоўнае — выйграць выбары пасля Лукашэнкі". І выйграць іх на карысць еўрапейскага выбару, падкрэсліў Мілінкевіч.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі