Мілінкевіч: Новы блок не будзе канкурыраваць з АДС

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі падпісалі дамову аб стварэнні "Беларускага незалежніцкага блока".
У склад аб'яднання ўвайшлі восем палітычных арганізацый: Партыя БНФ, Рух "За Свабоду", "Малады фронт", "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", "Маладая Беларусь", "Маладыя дэмакраты", рух "Разам", "Правы альянс". Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч кажа, што новы блок не збіраецца канкурыраваць з АДС.

Аляксандр Мілінкевіч: "Мы ні з кім не канкурыруем. Мы працуем на карысць дэмакратыі і правоў чалавека. Наша мэта — гэта не "супраць" а "за".

У каментары Радыё "Свабода" Лявон Баршчэўскі заявіў, што БНБ — гэта капітулянцкі праект без палітычных мэтаў і праграмы. Аляксандр Мілінкевіч абяцае, што палітычная праграма будзе.

Аляксандр Мілінкевіч: "У нас ёсць пазіцыя, і яна азначана. Будзе і праграма, калі будзем ісці на выбары. Я думаю, што пазіцыя такіх людзей, як Дашкевіч ці Севярынец, здрадніцкай ніяк не можа быць названая. Яны заслужылі сваёй паставай павагу. Я шкадую, што Лявон апускаецца да ярлыкоў. Гэта не стыль вялікай палітыкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі