Мілінкевіч запрошаны на сустрэчу Вышаградскай групы
На сустрэчу міністраў замежных спраў Вышаградскай групы (Польшча, Чэхія, Славаччына і Венгрыя) і Усходняга партнёрства сёння запрошаны Аляксандр Мілінкевіч. Запрашэнне апазіцыйнаму палітыку па тэлефоне перадаў кіраўнік МЗС Славаччыны Мікулаш Дзурында, паведамляе прэс-служба славацкага МЗС.
Сустрэча адбудзецца 3 сакавіка ў Браціславе і пройдзе паралельна са штогадовай канферэнцыяй па бяспецы Globsec, прызначанай на 2-4 сакавіка.
У часе размовы з Мілінкевічам Дзурында выказаў падтрымку арыштаваным актывістам і іншым беларускім апазіцыйным палітыкам.