“Мілкавіта” праз суд патрабуе абвяржэння ад журналіста Associated Press

 “Мілкавіта” праз суд патрабуе абвяржэння ад журналіста Associated Press

Гомельская кампані “Мілкавіта” падала ў суд на журналіста агенцтва Associated Press Юрася Карманава. Прычынай пазова стала расследаванне карэспандэнта, паводле якога ў малацэ вытворчасці гэта прадпрыемства перавышаная гранічна дапушчальная канцэнтрацыя радыенуклідаў.

Першае судовае пасяджэнне паводле гэтага зыску адбудзецца 5 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.

“Мілкавіта” патрабуе ад журналіста “абвернуць заведама непраўдзівыя звесткі” не толькі на сайце Associated Press, але і на сямі беларускіх, польскіх і расійскіх сайтах, якія перадрукавалі матэрыял агенцтва.

Юрась Карманаў паведаміў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў, што расследаванне было праведзенае па ўсіх канонах жанру і грунтуецца на фактычных звестках. У артыкуле прыведзеныя і дадзеныя лабараторыі аб перавышэнні канцэнтрацыі радыенуклідаў у малацэ ад “Мілкавіты”, а таксама меркаванне прадстаўніка прадпрыемства.

Матэрыял, які стаў нагодай для судовага разбору, выйшаў 25 красавіка на сайце Associated Press. У ім сцвярджалася, што на гомельскае прадпрыемства “Мілкавіта” паступае “бруднае” малако з фермерскай гаспадаркі “Родны шлях”, што ў Хойніцкім раёне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі