Мільёны беларусаў дагэтуль не ведаюць новых нумароў экстрэнных службаў

40% беларусаў дагэтуль няправільна набіраюць новыя нумары экстрэнных службаў. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага «Белтэлекамам». Нагадаем, з 31 сакавіка да тэлефонных нумароў пажарнай, міліцыі, хуткай дапамогі і газавай аварыйнай службы дабавілася лічба «1».

Калі званкоў на нумары 03 і 103, 04 і 104 прыблізна роўныя суадносіны, дык на старыя нумары міліцыі і пажарнай службы тэлефануе значна больш людзей.

Нядаўна было прынятае рашэнне аб працягу працы аўтаінфарматараў на тэрмін, не меншы за 3 месяцы. Мяркуецца, што за гэты час большасць жыхароў Беларусі даведаюцца пра новаўвядзенне.

Ореанда-Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі