Мінабароны абвясціла чарговую праверку боегатоўнасці — прызавуць да 1000 чалавек
Прызыў ваеннаабавязаных на ваенныя зборы / ілюстрацыйнае фота @modmilby
Мінабароны Беларусі абвясціла аб правядзенні чарговага этапу комплекснай праверкі боегатоўнасці вайсковых частак і падраздзяленняў, якія прыцягваюцца да рэагавання на крызісныя сітуацыі. Праверка пройдзе ў траўні.
У праверцы будуць задзейнічаныя сілы спецаперацый, падраздзяленні ад ВПС і войскаў СПА, ракетных войскаў і артылерыі, а таксама падраздзяленні забеспячэння. Мяркуецца, што патруляваць паветраную прастору Беларусі будуць "экіпажы ВПС і войскаў СПА ва ўзаемадзеянні з экіпажамі ВКС РФ".
У рамках гэтага этапу праверкі мяркуецца таксама прызваць да 1000 ваеннаабавязаных. Але, верагодна, галоўнай асаблівасцю гэтых вучэнняў стане "апрабацыя фарміравання атрадаў народнага апалчэння і выкананне імі вучэбна-баявых задач у інтарэсах падтрымання ваеннага становішча".
У Мінабароны ўдакладнілі, што ў праверцы будуць задзейнічаны ў першую чаргу воінскія часткі і падраздзяленні, якія дыслакуюцца ў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.