Мінабароны пацвердзіла, што ў роце ганаровай варты ёсць выпадкі COVID-19

Мінабароны пацвердзіла, што ў роце ганаровай варты ёсць выпадкі COVID-19

Каранавірус выяўлены ў некалькіх вайскоўцаў з роты ганаровай варты. Усе яны цяпер знаходзяцца ў ізаляцыі. 

Аднак рота ганаровай варты будзе ўдзельнічаць у парадзе ў Маскве 24 чэрвеня. Як заявіла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік, туды адправіліся толькі здаровыя вайскоўцы.

"Вайскоўцы Узброеных Сіл са складу зводнай роты ганаровай варты, адабраныя для ўдзелу ў парадзе ў Маскве, прайшлі двухтыднёвую ізаляцыю перад вылетам. Акрамя таго ў кожнага з іх напярэдадні вылету былі ўзятыя пробы на каранавірус. Усе яны былі адмоўныя", — прыводзіць TUT.by словы Гаўрусік. 

16 чэрвеня ў Маскву таксама вылецела дадатковая сцягавая група. Гэта звязана з тым, што парадны разлік, які прадстаўляе Беларусь у Маскве, можа быць павялічаны. Напярэдадні вылету ў гэтых вайскоўцаў таксама ўзялі пробы на каранавірус. Усе яны паказалі адмоўны вынік, запэўнівае Гаўрусік.

У хворых на COVID-19 захворванне працякае бессімптомна, усе яны ізаляваныя. 

На парад у Маскве адправяцца Аляксандр Лукашэнка і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін

Па стане на 17 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 56 032 выпадкі заражэння каранавірусам. Вылечыліся і былі выпісаныя 32 735 чалавек, памерлі 324 пацыенты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі