Мінабароны пра базаванне ў Беларусі Ту-160: Мы не каментуем домыслы
Міністэрства абароны не стала каментаваць інфармацыю пра магчымае перакідванне ў нашу краіну расійскіх ядзерных бамбавікоў.
Інфармацыя пра перамяшчэнне расійскіх самалётаў Ту-160 у Беларусь з'явілася ў інтэрнэце са спасылкай на расійскія крыніцы. Гаворка ішла пра іх удзел у вайсковым парадзе 3 ліпеня, а потым часовым размяшчэнні на адным з беларускіх вайсковых аэрадромаў.
У гутарцы з агенцтвам БелаПАН начальнік прэс-службы Мінабароны палкоўнік Сяргей Кузьмянкоў заявіў: "Мы не даем каментароў па домыслах. Афіцыйнай інфармацыі па гэтым паведамленні мы не маем".
Напрыканцы траўня "Белорусская военная газета" — афіцыйны друкаваны орган Мінабароны, паведамляла, якая авіяцыя будзе задзейнічаная ў парадзе 3 ліпеня. Сярод пералічаных тыпаў самалётаў Ту-160 не значыліся.
Фота — pogovorim.by