Мінабароны: расійскія войскі пакінулі Беларусь пасля вучэнняў "Захад-2021"
Ваенныя Расіі і Беларусі на вучэннях / discover24.ru
Вайсковы кантынгент РФ пакінуў тэрыторыю Беларусі пасля вучэнняў "Захад-2021", паведамляе Мінабароны.
Па дадзеных ведамства, у сераду апошні эшалон з вайскоўцамі і тэхнікай Расіі перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі. Расійскі вайсковы кантынгент ад'ехаў да месцаў дыслакацыі ў сваёй краіне.
Вучэнні "Захад-2021" праходзілі 10-15 верасня ў Расіі і Беларусі. Акрамя вялікай колькасці ваеннай тэхнікі, у вучэннях было задзейнічана каля 200 тысяч вайскоўцаў. Пры гэтым на тэрыторыі Беларусі падчас вучэнняў знаходзілася каля 2,5 тысяч расійскіх вайскоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.