Мінадукацыі: Рэзкага росту кошту навучання ў ВНУ не прадбачыцца

Рэзкага росту кошту навучання ў беларускіх ВНУ не прадбачыцца. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук.
Паводле яго слоў, кошт навучання ўзгоднены не толькі з зацікаўленымі ведамствамі, але і з прадстаўнікамі ВНУ.

Пры гэтым ён адзначыў, што пры ўзгадненні расцэнак высветлілася, што ў некаторых ВНУ тарыфы нават паменшыліся, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, на ўмовах аплаты сёлета плануецца прыняць у беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы амаль 70 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі