Мінадукацыі: школы самі вызначаць, як настаўнік будзе кантактаваць з вучнямі

Мінадукацыі: школы самі вызначаць, як настаўнік будзе кантактаваць з вучнямі

Школы самастойна прымуць рашэнні пра фармат хатніх заданняў у выпадку аддаленага навучання дзяцей. Пра гэта ў чацвер заявіла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова. Паводле яе слоў, кожная ўстанова адукацыі будзе арыентавацца на свае магчымасці і спецыфіку. З улікам усяго гэтага школа і вырашыць, "якім чынам дзіця будзе атрымліваць хатнія заданні, як і па якіх каналах будзе наладжана зваротная сувязь з настаўнікам", сказала Каржова. Яна падкрэсліла, што гэта датычыцца і выстаўлення адзнак — і бягучай, і за чвэрць, і за год, паведамляе БЕЛТА.

16 красавіка Мінадукацыі паведаміла, што толькі каля 40% вучняў з наступнага тыдня гатовыя прыйсці на заняткі ў школы. Астатнія аддаюць перавагу дыстанцыйнаму навучанню. Іх збіраюцца перавесці на індывідуальны навучальны план.

Як вядома, у Беларусі з-за сітуацыі з каранавірусам веснавыя канікулы замест тыдня працягваюцца тры тыдні. Чацвёртая навучальная чвэрць пачнецца праз некалькі дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі