Мінаховы здароўя: новага рэкорду сутачнага прыросту хворых на COVID-19 няма

Мінаховы здароўя: новага рэкорду сутачнага прыросту хворых на COVID-19 няма

Новага рэкорду сутачнага прыросту хворых на COVID-19 у Беларусі няма. Напярэдадні за суткі было 984 выпадкі — рэкорд за ўвесь час эпідэміі каранавірусу ў Беларусі. 30 кастрычніка прэс-службай Міністэрства аховы здароўя абвешчана пра 970 выпадкаў. Агулам іх ужо 97 499. Выпісана з бальніц 85 982 чалавекі (+650, напярэдадні было +642).

Штодня памірае 4 чалавекі, не сталі выключэннем і апошнія суткі. Ахвяр ужо 977.

У нашай краіне зроблена 2 млн 470 тысяч 207 тэстаў на каранавірус (+26 тысяч 45 тэстаў за суткі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі