Мінаховы здароўя: выпадкаў заражэння каранавірусам у Беларусі ўсё менш
Міністэрства аховы здароўя 22 чэрвеня ў Telegram агучыла новыя лічбы пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі. З іх вынікае, што выпадкаў заражэння каранавірусам фіксуецца ўсё менш. Калі напярэдадні было паведамлена пра +569, то ў панядзелак — пра +518. Агульная лічба — 59 023 выпадкі заражэння. Памерлі 5 чалавек (у папярэднія суткі было +3). Колькасць ахвяр ужо складае 351 чалавек.
Сцвярджаецца, што ўжо праведзена 876 639 тэстаў на каранвірус (+15 036)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.