Мінбуд можа зрабіць атэстацыю больш жорсткай: чым гэта абернецца для будфірмаў?

Фірма не прайшла атэстацыю. Што рабіць? / istockphoto.com
Фірма не прайшла атэстацыю. Што рабіць? / istockphoto.com

На прававым форуме forumpravo.by цяпер ідзе абмеркаванне праекта новых атэстацыйных патрабаванняў да будаўнічых арганізацый. Калі змены прымуць, то ў шмат якіх будаўнічых фірмаў могуць узнікнуць цяжкасці з атрыманнем сертыфікатаў адпаведнасці.

Атэстаты падрадчыкам выдаюць у залежнасці ад катэгорыі складанасці будынкаў, якія ўзводзяцца, — ад першай, самай складанай, да чацвёртай. І адной з праблемных для будфірмаў умоў атэстацыі, якую можа прыняць Мінбуд, ёсць павелічэнне штату будаўнічай кампаніі.

У абгрунтаванні да праекта пазначана, што, згодна з праведзеным аналізам, у некаторых арганізацыях, якія хочуць атрымаць тую ці іншую катэгорыю, штат работнікаў малы і не адпавядае заяўленым кваліфікацыйным патрабаванням.

Але замест таго, каб панізіць планку неабходнай колькасці супрацоўнікаў, чыноўнікі гэтыя патрабаванні, наадварот, павялічваюць.

"З мэтай выключэння нядобрасумленных арганізацый з малой колькасцю штату, якія прэтэндуюць на атрыманне атэстата адпаведнасці больш высокай катэгорыі", міністэрства хоча павялічыць абавязковую колькасць работнікаў з 400 чалавек да 600 — для фірмаў, якія прэтэндуюць на атрыманне першай катэгорыі, са 150 да 250 для другой катэгорыі, з 50 да 100 для трэцяй і не менш як 10 чалавек для чацвёртай.

“Для стройфирм это будет губительно”: Минстрой ужесточает требования аттестации

— Сапраўды, у многіх падрадчыкаў не выконваюцца патрабаванні па штаце. Але з якой прычыны яны не выконваюцца — пра гэта ніхто не задумваецца. На сённяшні дзень шмат якія кампаніі не могуць выцягнуць наяўныя патрабаванні.

Рэч у тым, што нават для будаўніцтва шматпавярховага жылога дома не заўсёды генпадрадчыку патрэбен штат на 250 чалавек. І нават 150 чалавек, якія сёння пазначаны ў патрабаваннях, не заўсёды патрэбныя, — расказвае Еўрарадыё юрыстка Вольга Берднік. — Як правіла, у снежні праходзіць пацвярджэнне атэстацыі. Калі да гэтага тэрміну прымуць закон, то большасць фірмаў атэстацыю не пройдуць. Калі, напрыклад, у небуйную кампанію дадаць 50 чалавек, то для яе гэта будзе згубна.

Як фірмы будуць выходзіць з такой сітуацыі? Не ўсе ж вырашаць тут жа закрывацца.

— Для таго каб выканаць патрабаванні, арганізацыя будзе набіраць штат, які не будзе задзейнічаны ў поўным аб'ёме, — працягвае Вольга. — Рабочыя ў такім выпадку працуюць не на поўную сілу, такім чынам, маюць меншы заробак. Але заробак усё роўна плаціць трэба, затратная частка вырастае, а значыць, узрастае сабекошт будаўнічых работ. Як вынік — павялічваецца кошт квадратнага метра.

“Для стройфирм это будет губительно”: Минстрой ужесточает требования аттестации
Калі фірма спраўляецца з фронтам работ, то навошта ёй яшчэ 50 чалавек? / Еўрарадыё

Ці сапраўды якасць аб'екта, які ўзводзіцца, залежыць ад таго, колькі сотняў чалавек на ім працуе?

— У разуменні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва павелічэнне эфектыўнасці працы — гэта павелічэнне штата, — дзеліцца меркаваннем з Еўрарадыё адміністратар партала праекціроўшчыкаў proekt.by Уладзімір Паляшчук. — А тое, што можна прыцягваць на кааперацыю шмат людзей з субпадраду, — гэтага бачыць не хочуць. Мы, праектная супольнасць, лічым, што цяперашняя змена ў частцы патрабаванняў па павелічэнні штату ніяк не паўплывае на эфектыўнасць работы будгаліны. Трэба вывучаць паспяховы замежны досвед і адаптаваць на нашы рэаліі. Толькі так можна намацаць эфектыўныя і рабочыя варыянты.

Таксама ў рамках грамадскага абмеркавання на прававым партале праекціроўшчыкі просяць вырашыць пытанне з абавязковым пералікам праграмнага забеспячэння, якое дазваляе атэставацца.

— Згодна з атэстацыяй, ёсць пералік праграм для праектавання, і гэта ў большасці заходнія распрацоўкі, — кажа Уладзімір Паляшчук. — Атрымліваецца, што, з аднаго боку, Еўропа і амерыканцы ўводзяць санкцыі, а, з другога боку, мы лабіруем на ўзроўні заканадаўства куплю іх праграм, якія каштуюць неймаверных грошай, хоць ёсць, напрыклад, і расійскія аналагі.

Мы згодныя з меркаваннямі ўдзельнікаў прававога партала і лічым правільным не абмяжоўваць выбар праграм нейкімі патрабаваннямі пры атэстацыі. Зноў жа, можа быць, што гэта лобі вялікіх праектных інстытутаў, для іх не праблема купіць такое праграмнае забеспячэнне, калі ў іх дамовы ідуць на сотні тысяч рублёў.

Па адной з версій, узмацненне жорсткасці патрабаванняў атэстацыі праводзяць для таго, каб пралабіраваць дзяржпрадпрыемствы, "прапхнуць" іх на будаўнічым рынку.

— Гэтая думка мае права на існаванне, таму што на сённяшні дзень дзяржпрадпрыемствы не канкуруюць праз высокія цэны, — лічыць Вольга Берднік. — З таго, што я назіраю па тэндарах, — дзяржпрадпрыемствы не могуць заявіць цану ніжэйшую, бо яны ўтрымліваюць глабальны штат, праз гэта яны не могуць канкураваць на рынку. Я думаю, што не толькі ў гэтым рэч: магчыма, проста хочуць панізіць колькасць будаўнічых кампаній, іх цяпер вельмі шмат.

“Для стройфирм это будет губительно”: Минстрой ужесточает требования аттестации
У прыватніка няма "непатрэбных людзей", а значыць, і цана прадукту будзе меншай / Еўрарадыё

Таксама ў абгрунтаванні да праекта Камітэт дзяржаўнага кантролю чамусьці звярнуў увагу на тое, што ўласныя сродкі механізацыі ва ўладальнікаў атэстата другой катэгорыі прадстаўлены не ўмоўнымі бетонамяшалкамі і перфаратарамі, а "кватэрамі, матацыклам DUKATI, аўтамабілямі Land Rover Range Rover, Mercedes-Benz CLE 400, Toyota Land Cruiser, PORSCHE CAYENNE".

Складана сказаць, ці перашкаджала гэта раней атэставаным падрадчыкам паспяхова будаваць аб'екты. Але ў зменах, калі яны будуць прынятыя ў цяперашнім фармаце, будзе пазначана, што асноўнымі сродкамі будзе толькі тая маёмасць, якая неабходна для "выканання дзейнасці ў галіне будаўніцтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі