Мінчане сталі часцей купляць кватэры ў крэдыт

Мінчане сталі часцей купляць кватэры ў крэдыт

На другасным рынку жылля ў Мінску павялічылася колькасць здзелак з прыцягненнем крэдытаў. Пра гэта БелаПАН паведамляе са спасылкай на намесніка начальніка аддзелу кансалтынгу а аналітыкі групы кампаній “Твая сталіца” Андрэя Чарнышова.

Паводле інфармацыі эксперта, калі ў студзені крэдытамі скарысталіся толькі 2% пакупнікоў, што ў траўні доля такіх здзелак складала ўжо 8%. Пры гэтым эксперт адзначае, што высокія працэнтныя стаўкі па крэдытах на ўзроўні болей за 30% па-ранейшаму робяць банкаўскія пазыкі недаступнымі для большасці пакупнікоў кватэр.

Колькасць здзелак, заключаных на другасным рынку жылля ў траўні, па-ранейшаму вышэй за аналагічны паказнік эканамічна стабільнага 2013 года. Спецыялісты па нерухомасці адзначаюць, што цяпер расце попыт на трохпакаёвыя кватэры стандартных спажывецкіх якасцяў — не болей за 65 квадратных метраў і па цане да 64 тысяч долараў у эквіваленце.

Найменш запатрабаваныя цяпер пакоі. Прадаўцы доўгі час адмаўляліся зніжаць на іх кошты і ў выніку пакупнікі пераключыліся на сегмент танных аднапакаёвых кватэр.  
 

Кошты на нерухомасць у траўні не змяніліся: сярэдняя цана квадратнага метра ў кватэрах стандартных спажывецкіх якасцяў склала 1060 для аднапакаёвых, 1000 — для двухпакаёвых і 940 — для трохпакаёвых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі