Мінчанін сумяшчаў гандаль запчасткамі і гашышам
30-гадовы мінчанін арганізаваў гандаль гашышам проста ў боксе аднаго са сталічных рункаў, дзе прадаваў аўтазапчасткі. Падчас вобшуку ў яго знайшлі 40 грамаў наркотыка, электронныя вагі і прадметы для расфасоўкі. Прадаўца затрымалі. Ён паведаміў, што браў гашыш у знаёмага — для сябе і для далейшага перапродажу.
Увечары таго ж дня быў затрыманы 27-гадовы мінчанін, які і прадаваў наркотык дылеру з аўтарынка. У яго дома знайшлі 15 грамаў гашышу. Цяпер міліцыя шкае канал пастаўкі наркотыкаў і вызначае кола пакупнікоў. Абодва затрыманыя раней не мелі судзімасцяў.
На мужчын завялік крымінальныя справы па частцы 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсараў). Ім пагражае да 15 гадоў зняволення, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.