Мінчанку, якая пратэставала на кране, хацелі забраць у псіхіятрычную лякарню

Мінчанку, якая пратэставала на кране, хацелі забраць у псіхіятрычную лякарню

Сваякі забралі мінчанку Галіну Ігнатовіч з лякарні хуткай дапамогі, куды яе завезлі медыкі пасля пратэсту на вежавым кране. Аб прычынах парталу tut.by распавяла яе нявестка Святлана.

Як паведамлялася раней, зранку 31 студзеня жанчына забралася на будаўнічы кран. Так яна пратэставала супраць несправядлівай, на яе думку, кампенсацыі за знос дома. На краіне жанчыне стала кепска. Калі яе знялі, то медыкі даставілі яе ў лякарню хуткай дапамогі.

Па словах нявесткі, у Галіны Ігнатовіч быў вельмі высокі ціск, гіпертанічны крыз. Лекары зрабілі ўкол. Калі жанчыну даставілі ў лякарню, ціск у яе ўжо нармалізаваўся. Сын з жонкай прыехалі, каб перадаць Галіне Ігнатовіч рэчы, бо думалі што яе шпіталізуюць. Аднак на месцы яны пабачылі брыгаду з псіхіятрычнай лякарні ў Навінках, таму вырашылі забраць яе дадому. "Яна ж не вар'ятка, пагрозы для сябе і для грамадства не ўяўляе. А з Навінак выдраць яе ўжо не атрымалася б ніколі", — кажа нявестка Святлана.

Адсяленне Ігнатовічаў з дому, які падлягае зносу, адклалі да 6 лютага. Сям'я рыхтуе наглядную скаргу. Пагаджацца на ўмовы забудоўшчыка яны па-ранейшаму не збіраюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі