Мінчанку, якая выкінула 3-гадовае дзіця з 12-га паверху, узялі пад варту

Пракуратура Мінска 5 лютага дала санкцыю на ўзяцце пад варту 34-гадовай мінчанкі, якую падазраюць у забойстве малалетняга сына.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагедыя адбылася ўвечары 28 студзеня на вуліцы Адзінцова ў сталіцы. Жыхары паведамілі, што на брылёк над уваходам у пад'езд дома зваліўся маленькі хлопчык. Ратавальнікі знялі дзіцё і перадалі медыкам, але па дарозе ў лякарню хлопчык памёр.

Следчыя выявілі, што дзіця хутчэй за ўсё скінулі з агульнага гаўбца дванаццатага паверху. Па падазрэнні ў асабліва цяжкім злачынстве праваахоўнікі затрымалі яго маці, якая была нецвярозай на на месцы трагедыі. Як паведамляе сайт Следчага камітэта, выпіўшы, жанчына хацела забіцца разам з дзіцем. Але пасля падзення сына сама не змагла завяршыць задуманае.

Цяпер жанчыну ўзялі пад варту. На яе пачалі крымінальную справу за забойства, перадае БелаПАН. Мінчанцы прызначылі псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Дарэчы, жанчына працавала памочніцай выхавальніка ў дзіцячым садзе. Матыў яе дзеянняў — цяжкое матэрыяльнае становішча.

У Мінску 3-гадовае дзіця выкінулі з балкона 12-га паверху

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі